Афіцыйны сайт
5 снежня 2019

Новы навучальны год ва Узброеных Сілах

Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь пачаўся новы 2019/2020 навучальны год. У 11- й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе з гэтай нагоды прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы. З самай раніцы ў храме Іаана-воіна адбыўся малебен, на якім прысутнічалі камандаванне брыгады і камандзіры вайсковых часцей і падраздзяленняў. Пасля гэтага на пляцы прайшоў мітынг. Генерал-маёр Руслан Касыгін, начальнік штаба - першы намеснік камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, уручыў Баявыя сцягі камандзірам 105-га механізаванага і 7-га танкавага батальёнаў. Было адзначана, што Баявыя сцягі будуць служыць напамінам кожнаму ваеннаслужачаму пра гераічныя традыцыі і свяшчэнным абавязку абароны Айчыны.

Чытаць далей на Слонімскі веснік: Новы навучальны год ва Узброеных Сілах http://www.slonves.by/?p=110123