Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.06.2020

У Слоніме ўшаноўвалі рэкардсменку па пажарна-ратавальным спорце

У ​​Слонімскім райаддзеле МНС прайшло ўшанаванне рэкардсменкі, вучаніцы сярэдняй школы №10 горада Слоніма. Рэкордны час маладой спартсменкі складае 17,94 секунды. Ад імя абласнога ўпраўлення МНС Пасведчанне аб усталяванні рэкорду Гродзенскай вобласці ў практыкаванні «Пераадоленне 100-метровай паласы з перашкодамі» і каштоўныя падарункі ўручыў намеснік начальніка аддзела Яўген Жамойдзік. Яўген Міхайлавіч падзякаваў дзяўчынку за руплівую працу і пажадаў моцнага здароўя і дасягнення запаветных мэтаў. 
Чытаць далей на Слонімскі веснік: У Слоніме ўшаноўвалі рэкардсменку па пажарна-ратавальным спорце https://www.slonves.by/?p=122442