Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.04.2021

Захоўваючы памяць пра герояў вайны

Вайскоўцы 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку, падчас якога добраўпарадкоўвалі мемарыялы і помнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны Слонімшчыны. 
- Правядзенне суботніка стала добрай традыцыяй, якая дазваляе бачыць вынікі сваёй працы, таму людзі актыўна ў ім удзельнічаюць. Гэта ўсё робіцца для таго, каб кожны ўнёс сваю пасільную лепту ў развіццё і добраўпарадкаванне месцаў памяці. І гэта не проста акцыя па добраўпарадкаванні, а згуртаванне грамадства дзеля адной мэты. Такія мерапрыемствы накіраваны на прыцягненне маладых беларусаў да захавання гістарычнай памяці аб героях вайны, - распавёў намеснік камандзіра па ідэалагічнай працы - начальнік аддзялення ідэалагічнай работы 11-й гвардзейскай амбр гвардыі палкоўнік Мікалай Рашчынскі. Акрамя непасрэднага ўдзелу ў суботніку гвардзейцы сабралі грашовыя сродкі на рамонт, аднаўленне і добраўпарадкаванне культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Частка грашовых сродкаў будзе накіравана на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медыцынскіх устаноў і частковае фінансаванне закупак вакцыны ад COVID-19. 
Гвардыі лейтэнант Кацярына Янушэвіч Поўная перадрукоўка тэксту і фатаграфій забароненая. Частковае цытаванне дазволена пры наяўнасці гіперспасылкі: https://www.slonves.by/sohranyaya-pamyat-o-geroyah-vojny/