Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Дзяцей сабраў спякотны чэрвень 41-га…

21.05.2024
Дзяцей сабраў спякотны чэрвень 41-га…
06 мая 2021 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання навучэнцаў і педагогаў, удастоеных дыпломаў I ступені на XIV Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна 1941 — 1945 гадоў у гістарычнай памяці народа». 
Сярод узнагароджанных удзельнікаў стала вучаніца 10 “А” класа СШ №9 г. Слоніма Апановіч Анастасія.Журы, у складзе якога былі прадстаўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, гістарычнага факультэта БДПУ, педагогі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі горада Мінска, быў прадстаўлены відэаролік, тэма якога “Дзяцей сабраў спякотны чэрвень 41-га…” 
Дадзеная навукова-даследчая работа актуальная, так як сёння мінула 80 гадоў з той трагічнай даты і дзеці ваеннага ліхалецця апошнія яе сведкі. Мы павінны захаваць памяць аб загубленным дзяцінстве. Даследванне пачалося з газетнага артыкулу 1956 г.“ Вязень слонімскага кіндэрхаўза”, які прынесла на ўрок настаўніца гісторыі Брайчук Святлана Фёдараўна. Вучні школы арганізавалі пошук сведкаў тых падзей сярод мясцовых жыхароў, а змаглі аднавіць і атрымалі пісьмы з Казахстана, Санкт-Пецярбурга, Кабардзіна-Балкарыі і розных гарадоў Беларусі. Многія дзеці савецкіх ваенных і пагранічнікаў, не паспеўшы эвакуіравацца на ўсход і страціўшы бацькоў, апынуліся адныя на акупіраванай немцамі тэрыторыі. Іх прыняў наш горад. 
Для многіх Слонім стане родным назаўжды. Выхаванцы Слонімскага кіндэрхаўза перажылі страшныя гады свайго дзяцінства. Сведкі тых падзей успамінаюць, як іх выкарыстоўвалі ў якасці донараў для параненных нямецкіх салдат, праводзілі доследы ў лабараторыі.Тройчы групы дзяцей вывозілі ў Нямеччыну, а ўсіх яўрэйскіх дзяцей немцы вывезлі ноччу і расстралялі. Выхавацельніцы змаглі выратаваць толькі 3-гадовага Мішу Шафро.Вялікую ролю ў выратаванні дзяцей адыграла праваслаўная царква. 
У пошуку дапамагалі многія людзі: палкоўнік запасу памежнай службы Тылец Уладзімір Анатольевіч, навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Шпыркова Ірына Рыгораўна, пляменнік генерала Леашэні Лебедзеў Валянцін Міхайлавіч, журналіст газеты “Віцебскія весці” Наталля Камлёва, дачка дырэктара дзіцячага дому Януковіч Галіна Дзмітрыеўна. Таксама ў рамках даследчай працы вучаніцай створаны віртуальны музей “Вязні Слонімскага кіндэрхаўза”. У дадзеным электронным рэсурсе ўсе сабраныя матэрыялы ацыфраваны і размешчаны адпаведна ўспамінаў тых сведкаў, якія прыбывалі ў Слонімскім дзіцячым доме. Гэтым захацелася прыцягнуць увагу ўсіх людзей да праблемы захавання міру на зямлі, бо сёння не павінна паўтарыцца трагедыя дзяцінства, апаленага вайной. 
Вучаніца 10 “А” класса Апановіч Анастасія 
 Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/dzyaczej-sabra%d1%9e-spyakotny-cherven-41-ga/ 
© Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт, 2024.