Главная / Новости / Новости района
28.12.2020

Незвычайная навагодняя елачка

Незвычайная навагодняя елачка чакала навучэнцаў Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры. З’явілася яна ў пачатку снежня і прадаўжала сваё жыццё аж да пачатку зімовых канікулаў. У чым жа была яе незвычайнасць? Па-першае, апранулася елачка не ў навагоднія цацкі, а ў навагоднія літары беларускага алфавіту, таму і назву атрымала – лінгвістычная. Па-другое, елачка ў якасці падарункаў пераможцам навагодняй мовазнаўчай гульні прапанавала “сертыфікаты” і “лінгвікі”, якія можна было выкарыстаць да канца чвэрці на ўроках беларускай мовы. Задавальненне атрымалі ўсе: і ўдзельнікі, бо палепшылі свае адзнакі напрыканцы чвэрці, і гледачы, якім адрасаваліся конкурсныя паштоўкі з віншаваннямі з нагоды надыходзячых святаў – Новага года і Калядамі. 
Вольга Блізнюк, настаўнік беларускай мовы і літаратуры 
Источник: https://www.slonves.by/nezvychajnaya-navagodnyaya-elachka/