Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

7 снежня 2020

Вечар пытанняў і адказаў

311 прызыўнікоў з розных куткоў Беларусі прыбылі для праходжання тэрміновай ваеннай службы ў 11-ю асобную гвардзейскую механізаваную брыгаду. У першыя дні было праведзена псіхалагічнае і сацыяльнае абследаванне прызыўнікоў, асаблівая ўвага пры гэтым надалі самаадчуванню будучых салдат. У бліжэйшы час будучыя гвардзейцы азнаёмяцца з традыцыямі злучэння, з імі правядуць заняткі па страявой і пачатковай ваеннай падрыхтоўцы, а таксама мерапрыемствы па падрыхтоўцы да ўрачыстага рытуалу прыняцця Ваеннай прысягі. 
- Разуменне службы ў войску прыходзіць да маладых людзей у першы перыяд іх службы. Таму з імі цяпер актыўна праводзяцца заняткі, камандзіры тлумачаць артыкулы Статута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Адной з галоўных задач на гэтым этапе з'яўляецца згуртаванне калектыва. Для гэтага працуюць псіхолагі, якія ў выпадку неабходнасці дапамогуць адаптавацца да змены сітуацыі, - распавёў намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай працы - начальнік аддзялення ідэалагічнай работы гвардыі палкоўнік Н.А. Рашчынскі. 
На днях у злучэнні прайшоў «Вечар пытанняў і адказаў". Падчас асабістай сустрэчы з камандзірам брыгады гвардыі палкоўнікам М.А.Страчылавым і яго намеснікамі прадстаўнікі новага папаўнення змаглі задаць свае пытанні: далейшага размеркавання па падраздзяленнях, ваеннай службы па кантракце і іншыя. Камандзір злучэння на ўсе пытанні даў вычарпальныя адказы. Словы клятвы на вернасць Радзіме будучыя гвардзейцы вымавяць 12 снежня. 
Кацярына Янушэвіч
СВ