Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэгiёна

7 верасня 2020

Захаваем спадчыну Слонімшчыны разам!

Слонім па праву можна назваць горадам-музеем, у якім гарманічна спалучаецца аблічча даўніны і сучаснасці. На тэрыторыі Слонімскага раёна знаходзіцца 90 гісторыка-культурных каштоўнасцей (141 аб’ект), унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Архітэктурная спадчына прадстаўлена 36 каштоўнасцямі, у склад якіх уваходзіць 69 аб’ектаў, археалагічная – 39 і 57 аб’ектаў, гістарычная – 15. Уласнікамі (карыстальнікамі) гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца не толькі дзяржаўныя ўстановы, прадпрыемствы і арганізацыі, але і звычайныя грамадзяне. Аднак карыстанне такімі аб’ектамі мае свае асаблівасці. Для забеспячэння захаванасці нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ў яе першапачатковым выглядзе неабходны беражлівыя адносіны да помнікаў архітэктуры, археалогіі, гісторыі, выкананне заканадаўства РБ у галіне аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей усімі суб‘ектамі гаспадарання. Работы на аб‘ектах гісторыка-культурнай спадчыны (рамонт фасадаў, замена аконных і дзвярных блокаў, запаўненняў гаўбцоў і лоджый, уваходных груп, прылада новых і закладка існуючых аконных і дзвярных праёмаў, перапланіроўка і пераабсталяванне памяшканняў для новых функцый, устаноўка вонкавай рэкламы і інш.) могуць выконвацца толькі пры наяўнасці ў заказчыка работ дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Артыкулы 73-75 Кодекса Рэспублікі Беларусь аб культуры растлумачваюць правы і абавязкі ўласнікаў (карыстальнікаў) гісторыка-культурных каштоўнасцей. Для кожнай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Міністэрствам культуры вызначаюцца індывідуальныя ўмовы ўтрымання і выкарыстання, устанаўліваецца парадак выканання работ, іншыя абмежаванні дзейнасці іх уладальнікаў (уласнікаў) ці карыстальнікаў, а таксама патрабаванні па забеспячэнні іх захаванасці. Гэтыя патрабаванні фіксуюцца ў ахоўным абавязацельстве, складзеным па форме, зацверджанай Міністэрствам культуры, і падлягаюць выкананню ўсімі юрыдычнымі, фізічнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі (уласнікамі будынкаў, а таксама жылых і нежылых памяшканняў). Невыкананне пералічаных вышэй патрабаванняў дзеючага заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны цягне за сабой адміністратыўную адказнасць (арт. 19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністратыўных правапарушэннях), а таксама артыкулы 230, 344-347 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). У апошні час рамонтна-рэстаўрацыйныя работы па аднаўленню аб’ектаў спадчыны праводзяцца на многіх каштоўнасцях. Карыстаючыся магчымасцю, звяртаюся да ўласнікаў (карыстальнікаў) гісторыка-культурных каштоўнасцей з напамінам аб неабходнасці выканання заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, археалагічных аб’ектаў, якія ўключаны ў Рэестр археалагічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь, пры правядзенні любых відаў работ на дадзеных аб’ектах. А. Зіневіч, навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея ім. І.І. Стаброўскага 
СВ