Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

3 верасня 2020

Свята беларускай культуры

5-6 верасня 2020 года Дзень беларускага пісьменства прымаюць Бялынічы Магілёўскай вобласці. Гэта свята было зацверажана ў 1994 годзе і праходзіць кожны год у першую нядзелю верасня. У гэтым годзе ўрачыстасць пройдзе ў 27 раз. Асноўнымі мэтамі свята ставяцца папулярызацыя лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа, праходзіць яно ў культурных цэнтрах, з якімі неразрыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. Карэспандэнты «СВ» вырашылі звярнуцца да жыхароў Слонімшчыны і ўспомніць, чым запомнілася свята беларускага пісьменства, якое адбылося ў нашым горадзе ў мінулым годзе. 
Аляксандра і Дзмітрый:
– Нам вельмі спадабалася арганізацыя мерапрыемстваў, якія адбыліся ў мінулым годзе. У нашай сям’і трое дзяцей – сыноў – і мы пабывалі на ўсіх дзіцячых пляцоўках. Хлопчыкі з задавальненнем прымалі ўдзел у конкурсах, куплялі розныя сувеніры і прысмакі. Шмат было кніжных і мастацкіх выстаў, вырабаў народных майстроў. І нам, дарослым, і дзецям было вельмі цікава. 
 Вольга:  
– Для мяне свята беларускага пісьменства – гэта папулярызацыя нашай роднай мовы і культуры. Вельмі важна, каб наша моладзь праз такія мерапрыемствы далучалася да нацыянальнай самабытнасці. На жаль, сённяшняя моладзь не вельмі любіць чытаць мастацкія творы, а гэта парушае сувязь пакаленняў, знікае пераемнасць, губляюцца карані. Таму Дзень беларускага пісьменства вельмі важнае свята.  
Надзея: 
 – Я увогле ніколі не хаджу на гарадскія мерапрыемствы. Мабыць, я чалавек такі, не публічны, мне лепш дома, у цішыні. Аднак мае дзеці бываюць на розных мерапрыемствах і расказваюць мне пра тое, што адбываецца. Дзень беларускага пісьменства – важнае і неабходнае свята, у першую чаргу для больш маладога пакалення. Аб сваіх каранях трэба помніць. 
 Сяргей: 
 – Я жыхар Ліды, таму ў мінулым годзе святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, назіраў з экрана тэлевізара. Аднак той размах, з якім кожны год ідзе падрыхтоўка да свята і само свята, вельмі ўражваюць. Безумоўна, некаторыя прадстаўнікі моладзі сёння крыху аддаліліся ад нацыянальнай культуры, мала размаўляюць па-беларуску, мала чытаюць твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. У мяне, як у бацькі, гэта выклікае сумныя думкі. А далей што? Калі мы сыдзем, хто будзе помніць нашу мову, культуру, традыцыі?
 Алена ЛЫНЬКО 
 Фота Марыны Пракоф’евай