Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

1 сакавіка 2021

“Мова продкаў маіх, не змаўкай…”

21 лютага ў клубных установах Слонімскага раёна быў наладжаны чэлендж “Дзень роднай мовы на Слонімшчыне”. Адно з галоўных месцаў у гэтай моўнай эстафеце было адведзена паэтычнаму слову літаратараў-землякоў. Творчую эстафету 21 лютага перадавалі адно аднаму дванаццаць клубных устнаноў, дзе ў гэты дзень работнікі культуры разам з наведнікамі пісалі 14-ю Усебеларускую дыктоўку, спявалі песні на роднай мове і чыталі вершы паэтаў Слонімшчыны. У рэжыме он-лайн відэа і фота з чэленджу выкладаліся ў групавы чат, а затым і ў тэлеграм-каналы “Культура Слонімшчыны” і “Культура Гродзеншчыны”, а таксама на сайт і на ютуб-канал раённага цэнтра культуры. Трэба зазначыць, што Усебеларускую дыктоўку ў клубных установах культуры Слонімскага раёна пісалі ўпершыню. Моўны чэлендж таксама стаў новай формай работы, актуальнай у сучасных умовах. Падчас мерапрыемстваў дзеці і дарослыя спачатку запісалі надыктваныя тэксты беларускіх песень і вершаў, а потым супольна выканалі іх. У эфір прагучалі вершы Алега Лойкі, Міколы Арочкі, Анатоля Іверса, Сяргея Чыгрына, Міколы Канановіча, Яўгена Барышнікава і Ірыны Войткі. Асабліва атмасферна прайшлі мерапрыемствы да Дня роднай мовы ў Васілевічах, дзе пасля Дыктоўкі адбылося супольнае выкананне знакамітай песні “Клён стары” у выдатным перакладзе на беларускую мову, у Сурынцы, дзе прыгожа чыталі і пранікнёна спявалі, у Сялявічах, дзе работнікі культуры наладзілі напісанне Дыктоўкі і спевы ў этнакутку, у Навасёлках, дзе мерапрыемства адбылося ў знакамітай каравайнай гасцёўні народнага аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы”. Усяго у мерапрыемствах да Дня роднай мовы ў клубных установах Слонімскага раёна паўдзельнічала каля 100 чалавек. 
Источник: https://www.slonves.by/mova-prodka%d1%9e-maih-ne-zma%d1%9ekaj/