Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

29 студзеня 2021

Захаваць спадчыну і перадаць вопыт маладым

Падчас адкрытага пасяджэння клуба майстроў «Спадчына», якое прайшло ў Слонімскім раённым цэнтры культуры, народнай творчасці і рамёстваў, адбылася сустрэча гасцей клуба і выхаванцаў цэнтра з майстрам па саломапляценню Тамарай Канстанцінаўнай Федаровіч. У 1985 годзе Тамара Канстанцінаўна пачала працаваць на Слонімскай фабрыцы мастацкіх вырабаў вышывальшчыцай. З 1996 года перайшла ў цэх саломапляцення вытворцам вырабаў з саломы. Тут упершыню яна і пазнаёмілася з цудоўным і непаўторным відам рамяства, якое вельмі яе зацікавіла і спадабалася. З той пары Тамара Канстанцінаўна стварае з саломкі свае прыгожыя вырабы: маленькіх лебядзей, музычныя інструменты, куфры, хлебніцы, навагоднія ўпрыгажэнні. Непаўторныя вырабы майстра раз’ехаліся па розным краінам свету – у Францыю, Польшчу, Германію, Італію, Швецыю, Амерыку. Больш за тры гады Тамара Канстанцінаўна з’яўляецца членам клуба майстроў «Спадчына» пры аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры. Яна заўсёды прымае актыўны ўдзел у гарадскіх мерапрыемствах, дзе выстаўляе свае работы, праводзіць майстар-класы, перадаючы свой каштоўны вопыт саломапляцення маладому пакаленню. Вось і 28 студзеня Тамара Канстанцінаўна Федаровіч правяла майстар-клас па саломапляценню для дзяўчынак, якія займаюцца ў гуртку па вырабам аплікацый з саломкі. Майстар паказала дзяўчатам, як пляцецца «зубатка», з якой потым можна зрабіць «шышачкі», «званочкі», аздобіць любы выраб і нават сплясці цэлы капялюш. Па ўсхваляваным тварам было відаць, як дзяўчынак зацікавіла гэта работа. Яны засыпалі Тамару Канстанцінаўну пытаннямі і з вялікай ахвотай спрабавалі сплясці простую, на першы погляд, стужку з саломы. 
Алена ЛЫНЬКО 
Источник: https://www.slonves.by/zahavacz-spadchynu-i-peradacz-vopyt-maladym/