Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.06.2020

Ганаровы донар

14 чэрвеня ўсе краіны адзначаюць Сусветны дзень донара крыві. У гэтым годзе ён пройдзе пад лозунгам «Здаваць кроў у імя здаровага свету». У гэты дзень выяўляецца асаблівая падзяка людзям, якія добраахвотна і бязвыплатна здаюць кроў, такую ​​неабходную для выратавання чалавечых жыццяў. Пераліванне донарскай крыві дазваляе выратаваць мільёны жыццяў. Гэта адзіны лячэбны сродак, які немагчыма замяніць іншымі. Гэты дзень прысвечаны ў першую чаргу самім донарам - людзям, якія здаюць сваю кроў на карысць здароўя і жыцця зусім незнаёмых людзей. Нездарма донарства крыві называюць вышэйшай актам міласэрнасці. Сярод работнікаў Слонімскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі ёсць такі чалавек, які па добрай волі, сардэчнай спагадлівасці дае сваю кроў для хворых людзей. Гэта санітарка мікрабіялагічнай лабараторыі Людміла Міхайлаўна Ваолчуновіч. 

- Людміла Міхайлаўна, як даўно вы здаеце кроў? І што стала таму прычынай?

- Кроў я здаю з 18 гадоў. Перш за ўсё хацела дапамагаць людзям, а таксама прыцягвала грашовая кампенсацыя. 

- Сваім знаёмым расказваеце пра тое, што з'яўляецеся донарам? 

- Донарства вітаецца ў маёй сям'і, на працы ставяцца вельмі паважліва. 

- Некаторыя кажуць, што сталі б донарамі, але баяцца, што пасля здачы крыві будуць дрэнна сябе адчуваць. А што вы можаце сказаць на гэты конт? 

-Меркаванняў пра ўплыў донарства на здароўе існуе шмат. Але канкрэтна пра сябе магу сказаць, што здача крыві дрэннага ўплыву на здароўе не аказвае. 

-Да здачы крыві неяк рыхтуецеся? 

-Рыхтуюся да здачы крыві згодна памятцы донара. Напрыклад, абмяжоўваю ўжыванне малочных прадуктаў, сачу за станам свайго здароўя. 

- А ў сям'і, акрамя Вас, яшчэ ёсць донары? 

-Так, ёсць. Мая мама таксама была донарам больш за 30 гадоў. 

- Цікава, што вы думаеце з нагоды бязвыплатнай здачы крыві?

 - Я лічу, што ва ўсім павінна быць залатая сярэдзіна. Донарам павінна быць прадастаўлена магчымасць як бязвыплатнай здачы крыві, так і здачы крыві з грашовай кампенсацыяй. 

Д.Г. Дзерваед, галоўны санітарны ўрач Чытаць далей на Слонімскі веснік: Ганаровы донар https://www.slonves.by/?p=122463