Старшыня - Пяцько Ганна Іосіфаўна, тэл. 8(01562) 93 2 57 Кіраўнік спраў - Матлашук Алена Іосіфаўна, тэл. 8(01562) 93 2 92.
Графік прыёму грамадзян па асабістых пытаннях старшынёй сельскага выканаўчага камітэта: серада з 8-00 да 14-00. Кожную суботу месяца кіраўніцтвам сельвыканкама з 9-00 да 12-00 праводзяцца «прамыя тэлефонныя лініі» по маб.тэл.8(029)3920183.
Цэнтр сельсавета - аг.Азярніца; колькасць населеных пунктаў – 14; насельніцтва -на 01.01.2017 г. - 1561 чалавек.
Арганізацыі: КСУП “Драпава” з колькасцю працуючых 225 чалавек; КСУП «Імя Дзяржынскага” з колькасцю працуючых 232 чалавекі; КУП “Слонімскі ДСЗ” з колькасцю працуючых 52 чалавекі; Гандаль: магазіны: аг.Азярніца, аг.Сялявічы, в.Мыслава, в.Вялікая Кракотка, в.Збочна; астатнія вёскі абслугоўваюцца аўтамагазінам.
Паслугі: аддзяленне сувязі ў в.Мыслава; аддзяленне сувязі ў аг.Сялявічы; комплексна-прыёмны пункт у аг.Азярніца; комплексна-прыёмны пункт у аг.Сялявічы; аўтаматычная тэлефонная станцыя ў аг.Азярніца; аўтаматычная тэлефонная станцыя ў аг.Сялявічы; чыгуначная станцыя ў аг.Азярніца.
Установы адукацыі: дзяржаўная ўстанова адукацыі “Азярніцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна”; дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Сялявіцкі яслі-сад-базавая школа Слонімскага раёна”; дзяржаўная ўстанова адукацыі “Драпаўскі яслі-сад Слонімскага раёна”. Установы аховы здароўя: Азярніцкая бальніца сястрынскага догляду ў аг.Сялявічы; ўрачэбная амбулаторыя ў аг.Азярніца; ФАПы: аг.Сялявічы, в.Вялікая Кракотка.
Культура: філіял “Драпаўскі цэнтр народнай культуры” ДзУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў” у аг.Драпава; філіял “Сялявіцкі цэнтр культуры» ДзУК “Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў” у аг.Сялявічы; філіял “Азярніцкая сельская бібліятэка” ДзУК «Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа” у аг.Азярніца; філіял “Сялявіцкая сельская бібліятэка” ДзУК «Слонімская раённая бібліятэка імя Я.Коласа” у аг.Сялявічы.
Культавыя будынкі: Свята-Засіма-Саваціеўскі мужчынскі манастыр у в. Вялікая Кракотка; храмы Ражства Прасвятой Багародзіцы і Сцінання Главы Іаана Прадцечы ў в. Вялікая Кракотка; храм Узвіжання Крыжа Гасподня ў в.Збочна; храм Святога прарока Іллі ў в.Клепачы; храм Святога Мікалая Цудатворцы ў аг.Азярніца; касцёл Святой Барбары ў аг. Сялявічы.