6 лютага - дзень заснавання моладзевых атрадаў аховы правапарадку
10.02.2024
6 лютага ў ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Слоніма» адбылося мерапрыемства ў рамках Дня моладзевых атрадаў аховы правапарадку. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы сакратар Слонімскага раённага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Таццяна Сеч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Слонімскага райвыканкама Ганна Кіслая, участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх міліцыі грамадскай бяспекі Слонімскага РАУС Вольга Купрыянчык, навучэнцы 8 школы, а таксама медыцынскага, сельскагаспадарчага і Жыровіцкага каледжаў. У межах сустрэчы былі ўзнагароджаны лепшыя члены моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Уступілі ў атрад хлопцы, якія атрымалі свае пасведчанні і сказаныя на дарогу словы ад Таццяны Сеч. Ганна Кіслая і Вольга Купрыянчык таксама выдалі пасведчанні, але тым хлопцам, якія ўступілі ў атрад аховы правапарадку медкаледжа пры РАУС. Пасля афіцыйнай часткі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства адправіліся на экскурсію ў раённы аддзел унутраных спраў, дзе старшы інспектар групы кадраў маёр міліцыі Анатоль Грынцэвіч падрабязна распавёў хлопцам пра працы міліцыі.
Чытаць далей на Слонімскі веснік: 6 лютага - дзень заснавання моладзевых атрадаў аховы правапарадку http://www.slonves.by/?p=114704