Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
10.12.2021

Чвэрць века вывучаем гісторыю роднага краю

“Мне лепей роднага краю нічога на свеце няма…” – пад такім дэвізам 25 гадоў пры філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” працуе літаратурна-краязнаўчая гасцёўня “Краяведайкі”. Бібліятэка выконвае функцыю цэнтра па вывучэнні і захаванні культурнай і гістарычнай спадчыны Слоніма. Ініцыятарам стварэння літаратурнай гасцёўні ў 1996 годзе была былая загадчыца бібліятэкі Людміла Аляксееўна Мазюк. Членамі літаратурна-краязнаўчай гасцёўні з’яўляюцца вучні ДУА “Гімназія № 1 г. Слоніма”. За такі вялікі перыяд змянілася некалькі пакаленняў “краяведаек”.  Работа літаратурна-краязнаўчай гасцёўні прадугледжвае знаёмства з гістарычным мінулым і сучасным развіццём горада і раёна, яго традыцыямі і дасягненнямі, з своеасаблівай і самабытнай этнаграфіяй роднага краю, прыгажосцю прыроднага асяроддзя Слонімшчыны. Гасцёўня стваралася з мэтай навучыць дзяцей і падлеткаў любіць і ганарыцца савёй Бацькаўшчынай, роднай мовай, выклікаць цікавасць да багатай літаратурнай спадчыны нашага краю, вывучаць, цаніць прыгажосць мастацкіх твораў, створанных землякамі, азнаёміць з творчасцю таленавітых слонімскіх паэтаў, пісьменнікаў, мастакоў, музыкантаў і іншых творчых асоб.  За дваццать пять гадоў работы адбылося шмат цікавых і змястоўных пасяджэнняў: літаратурныя святы, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў-землякоў, завочныя падарожжы па роднаму краю, літаратурныя гульні і віктарыны краязнаўчага зместу, прэм’еры новых кніг слонімскіх аўтараў і шматлікія сустрэчы з цікавымі людзьмі слонімскай зямлі. Добрымі сябрамі і частымі гасцямі “Краяведайкаў” сталі Ірына Войтка, Алена Руж, Аляксей Якімовіч, Уладзімір Ягоўдзік, Сяргей Чыгрын і іншыя слонімскія паэты і пісьменнікі. Вось нядаўна для сённяшніх “краяведаек” – вучняў 8 “А” класа гімназіі №?1, прайшло музычнае падарожжа “Роднага горада галасы”.  Павадыром у гэтым вандраванні быў Алег Лаўроў – паэт, кампазітар, слонімскі бард. У выкананні Алега Лаўрова гучалі песні, прысвечаныя Слонімшчыне і яе людзям. Гэта былі як асабістыя творы, так і песні, якія напісаны на вершы іншых аўтараў: С. Чыгрына, Л. Фабер-Кандрацевай, А. Лойкі і інш. Усе прысутныя прынялі ўдзел у складанні новай песні, прапанаваўшы па аднаму добраму слову. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы, пакінуўшы пасля сябе шчырыя ўражанні радасці і добрага настрою.  Наталля Апанасік, загадчыца гарадской дзіцячай бібліятэкі Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/chvercz-veka-vyvuchaem-gistoryyu-rodnaga-krayu/