Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.07.2021

Прыгажосць свету – у работах Уладзіміра Янушэвіча

У гэтым годзе споўнілася б 55 гадоў нашаму вядомаму земляку Уладзіміру Уладзіміравічу Янушэвічу. Напэўна, у Слоніме няма чалавека, які б не ведаў гэтага таленавітага фотамастака.  Уладзімір Уладзіміравіч пражыў кароткае жыццё, але за гады работы прыўнёс у справу фатаграфавання шмат новых ідэй і здзейсніў нямала цікавых праектаў. Нарадзіўся будучы фатамастак 4 чэрвеня 1966 года ў вёсцы Сурынка Слонімскага раёна. Займацца фатаграфаваннем пачаў у юнацтве, калі ў сёмым класе бацькі яму падарылі на дзень нараджэння фотаапарат “Зеніт-Е”. Прадоўжыў справу праходзячы службу ў войску, а служыў ён на мяжы з Афганістанам. Пасля службы вярнуўся ў родныя мясціны і ўдасканальваў сваё фотамайстэрства. Працаваў спачатку ў Слонімскім быткамбінаце, а потым на камвольна-прадзільнай фабрыцы. Сваю справу арганізаваў у 1988 годзе, а ў 1997 годзе была адкрыта ўсім вядомая фотастудыя “Графъ-фота”. Уладзімір Янушэвіч з’яўляўся аўтарам і арганізатарам праекта “Свадьба мечты”, па яго ініцыятыве ўпершыню было праведзена яркае мерапрыемства “Парад невест”. Ён з’яўляўся аўтарам буклетаў і набораў паштовак з відамі горада. Шмат персанальных выставак Уладзіміра Уладзіміравіча прайшло ў Слонімскім краязнаўчым музеі. Не стала Уладзіміра Янушэвіча 13 лютага 2019 года, але памяць пра таленавітага фотамастака жыве ў яго работах і сэрцах людзей. У мінулым годзе Кацярына Янушэвіч, дачка фатографа, перадала ў музей звыш сямідзесяці работ свайго бацькі, на якіх адлюстраваны гарадскія святочныя мерапрыемствы, прырода роднага краю, вядомыя людзі Слонімшчыны, культавыя помнікі і шмат іншага. Запрашаем наведаць выстаўку работ Уладзіміра Янушэвіча “Прыгажосць свету сэрцам адчуваючы”, якая будзе працаваць да 14 жніўня ў выставачнай зале Слонімскага краязнаўчана музея (вул. Ружанская, 1).  Алена Сухарукава, дырэктар Слонімскага раённага краязнаўчага музея   Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/prygazhoscz-svetu-u-rabotah-uladzimira-yanushevicha/