Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.10.2020

Сланімчукі папоўнілі свае запасы

У суботу, 10 кастрычніка, гараджане папаўнялі запасы гародніны і садавіны - у Слоніме прайшоў чарговы сельскагаспадарчы кірмаш. Ужо з раніцы ішоў гандаль ўздоўж гарадскога парку і на аўтамабільнай стаянцы ў мікрараёне «Энка». Мяшкі з гароднінай пакупнікі актыўна загружалі ў багажнікі сваіх машын, што сведчыла аб тым, што многія сланімчукі менавіта на кірмашы робяць пакупкі ў запас. Выбар прадукцыі быў досыць разнастайны і па даступных цэнах. У садаводаў таксама быў вялікі выбар саджанцаў пладовых і дэкаратыўных дрэў, хмызнякоў. Наступны сельскагаспадарчы кірмаш пройдзе і ў наступную суботу, 17 кастрычніка.  СВ