09.05.2024
Хай будзе вечнай мужнасць герояў
У Слоніме адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі. Святочны настрой пануе 9 траўня ў нашым родным горадзе. Сланімчане і госці прыйшлі сёння раніцай да помніка Воіну-вызваліцелю, дзе адбыўся ўрачысты мітынг у гонар 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 79-й гадавіны Вялікай Перамогі. Як адзначыў старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Баляслававіч Хоміч, выступаючы перад прысутнымі ў гэты святочны дзень, 9 мая - адно з галоўных свят у нашай краіне.