Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Слонiмскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.03.2023

Запамінальная сустрэча

21 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Слоніма” ў рамках Тыдня роднай мовы “Мова краіны маёй” урачыста прайшло чарговае мерапрыемства – творчая сустрэча з членамі Слонімскага літаратурнага аб’яднання імя А.Іверса. На пачатку сустрэчы перад вучнямі 9-11 класаў выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурнага аб’яднання Ірына Антонаўна Войтка, якая распавядала вучням пра гісторыю стварэння літаб’яднання, пра тыя мерапрыемствы, якія ўжо адбыліся і якія яшчэ плануецца правесці членамі літаб’яднання.  Ірына Антонаўна паказала вучням зборнікі паэзіі слонімскіх паэтаў, якія выходзілі ў розныя гады, прадэманстравала паэтычныя старонкі ў газеце”Слонімскі веснік “. А таксама Ірына Антонаўна пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы са сваімі двума першымі зборнікамі паэзіі і з чарговым зборнікам “Кранаюся вечнасці”, прачытала свае вершы пра Слонім, родную мову, Беларусь. Вучняў уразіла паэзія, натхнёнасць слонімскай паэткі. Затым эстафету выступленняў прыняла Пяцеліна Тамара Афанасьеўна, слонімская паэтка, якая прачытала свае вершы пра родны горад, пра прыгажосць роднага краю, родную мову і прэзентавала сваю чарговую кнігу паэзіі “А я бреду по сентябрю”. З захапленнем і з апладысментамі віталі ўдзельнікі сустрэчы паэтку, якая складае вершы, піша музыку да сваіх вершаў і сама выконвае свае цудоўныя лірычныя песні – Урадзімскую Галіну Эдуардаўну.  З цікавасцю ўспрымалі вучні выступленне Емельянчука Мікалая Антонавіча, паэта, сатырыка, выпускніка нашай школы, які распавёў цікавую гутарку пра сваю творчасць, пра вершы, а таксама пра гады навучання ў СШ 2, пра заняткі спортам. Напрыканцы сустрэчы Войтка Ірына Антонаўна падаравала сваю чарговую кніжку “Кранаюся вечнасці” з аўтографам вучню, які на працягу навучальнага года пакажа самыя лепшыя вынікі па беларускай літаратуры. Пяцеліна Тамара Афанасьеўна перадала ў кабінет беларускай мовы для настаўнікаў беларускай мовы школы сваю чарговую кнігу ” А я бреду по сентябрю”.  Творчая сустрэча завяршылася абмеркаваннем з Войтка Ірынай Антонаўнай навуковай працы на НПК вучаніц 10-11 класаў. Ірына Антонаўна дала інтэрв’ю і расказала пра асаблівасці сваёй працы над вершамі, паведала пра асноўныя тэмы сваёй паэзіі і пра тое, што натхняе паэтку на стварэнне такіх пранікнёных вершаў.  Амяльковіч Г.І., настаўнік беларускай мовы ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Слоніма” Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/zapaminalnaya-sustrecha/