Галоўная / Навiны / Навiны рэгiёна
21.09.2021

Тыдзень беларускага адзiнства

14 верасня на базе музея ў «Сянькоўшчынскай сярэдняй школе Слонімскага раёна» прайшло тэматычнае мерапрыемства «Яднанне беларускага народа», прымеркаванае да святкавання Дня народнага адзінства Рэспублікі Беларусь. 
Вучням было прапанавна прайсці квэст-гульню для павелічэння ведаў пра падзеі 17 верасня 1939 г. Хлопцам было вельмі цікава прымерыць на сабе ваенную форму, а дзяўчынкам спадабалася чытаць лісты часоў вайны і адказваць на пытанні для праходжання квэста. 
Пасля настаўніцай гiсторыi была праведзена размова пра становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы, пра падзеі вызваленчага паходу Чырвонай Арміі і уваходжання Заходняй часткi Беларусі ў склад БССР. У выніку вучні намалявалі «ДРЭВА АДЗІНСТВА», дзе кожны змог напісаць пажаданне для Беларусі i беларускага народа! Напрыканцы дня ў двары школы прайшоў агульнашкольных флэшмоб #МыВместеМыЕдины. 
Вучнi і настаўнікі вырашылі паказаць, што для іх ёсць АДЗIНСТВА БЕЛАРУСКАГА НАРОДА! Настаўніца гiсторы i грамадазнаўства ДУА «Сянькоўшчынская сярэдняя школа Слонiмскага раёна» Рачкова Янiна Уладзiмiраўна. 
 Янина Рачкова