Райвыканкам
Кіраўніцтва
Старшыня
Слонімскага раённага выканаўчага камітэта
Хоміч Генадзій Баляслававіч
У сваёй дзейнасці кіруецца Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2010 г. №
108-З «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь».
Узначальвае
Слонімскі раённы выканаўчы камітэт, кіруе яго работай і забяспечвае
ўзаемадзеянне з адпаведным Саветам дэпутатаў.
Каардынуе дзейнасць гарпассельвыканкамаў, праваахоўных органаў, арганізуе
падбор і расстаноўку кадраў у апараце выканаўчага камітэта.
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва дзейнасцю падуладных райвыканкаму
прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, прызначае на пасады і вызваляе ад пасад
іх кіраўнікоў. Вырашае агульныя пытанні сацыяльна - эканамічнага развіцця
горада і раёна, падатковай палітыкі, фарміравання фінансавых рэсурсаў
выканаўчага камітэта, арганізуе выкананне бюджэту, мэтавае выкарыстанне
пазабюджэтных фондаў.
Разглядае пытанні:
- работы сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна;
- раённай пракуратуры;
- раённага суда;
- раённага аддзялення Камітэта дзяржаўнай бяспекі;
- устаноў банкаў;
- ваеннага камісарыята;
- воінскіх часцей;
- інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Слонімскаму раёну;
- грамадзянскай абароны.
Узаемадзейнічае з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Саветам
Міністраў Рэспублікі Беларусь, Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам,
Гродзенскім абласным Саветам дэпутатаў, раённым Саветам дэпутатаў, Камітэтам
дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.
Курыруе ўпраўленні і аддзелы райвыканкама:
- аддзел унутраных спраў;
- фінансавы аддзел;
- аддзел арганізацыйна-кадравай работы;
- упраўленне справамі.
Юроўскі Віталь Мар'янавіч. Першы намеснік старшыні Слонімскага
райвыканкама, кіраўнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання
Каардынуе работу па развіцці аграпрамысловага комплексу раёна,
вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, забеспячэнню
насельніцтва харчаваннем.
У яго непасрэдным падпарадкаванні знаходзяцца наступныя структурныя
падраздзяленні выканаўчага камітэта:
- упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання.
Каардынуе работу па развіцці аграпрамысловага комплексу раёна, вытворчасці і
перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, забеспячэнню насельніцтва
харчаваннем.
У яго непасрэдным падначаленні знаходзяцца наступныя структурныя падраздзяленні
выканаўчага камітэта:
- упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання
Разглядае пытанні:
- аграпрамысловага комплексу раёна;
- сельскагаспадарчых арганізацый;
- прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку;
- раённай племстанцыі, раённай ветэрынарнай станцыі;
- насеннай інспекцыі;
- прадпрыемства меліярацыйных сістэм;
- адкрытага акцыянернага таварыства “Птушкафабрыка “Слонімская”;
- прадпрыемстваў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі;
- работы з кіруючымі кадрамі раёна;
- раённай землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы;
- раённай арганізацыі Савета Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў;
- міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры
Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
- гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
- лясной гаспадаркі;
- арганізацыі і дзейнасці фермерскіх гаспадарак;
- садаводчых таварыстваў грамадзян.
Узначальвае камісіі:
- конкурсную камісію па фарміраванні рэзерву кіруючых кадраў;
- камісію па бяспецы руху;
- зямельную камісію.
Юшкевіч Тарэса Вацлаваўна. Намеснік старшыні райвыканкама
Ажыццяўляе кіраўніцтва сацыяльна-культурнай сферай раёна, уключаючы ахову
здароўя, адукацыю, культуру, развіццё фізічнай культуры, спорту і турызму,
сацыяльную абарону насельніцтва, аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне
насельніцтва, пытаннямі забеспячэння бяспечных умоў пражывання грамадзян на тэрыторыі
раёна, ідэалогіі, рэлігіі і нацыянальнасцяў, маладзёжнай палітыкі, гуманітарнай
дзейнасці
Вырашае пытанні ўзгаднення назначэння (вызвалення) на пасады работнікаў,
уключаных у Кадравы рэестр старшыні райвыканкама па курыруемых структурных
падраздзяленнях райвыканкама і арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі раёна, а
таксама ўключаных у Кадравы рэестр намесніка старшыні райвыканкама;
кіруе:
структурнымі падраздзяленнямі райвыканкама:
упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў
сацыяльнай абароны);
аддзелам адукацыі, спорту і турызму;
аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі;
камісіяй па справах непаўналетніх;
каардынуе пытанні:
сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў;
устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай, базавай, сярэдняй,
пазашкольнай і спецыяльнай адукацыі;
дапрызыўнай і прызыўнай моладзі;
дзейнасці музеяў, аховы і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі, архітэктуры і
культуры;
дзяржаўных устаноў аховы здароўя, культуры, сацыяльнай абароны, рэдакцыі
газеты, вузла паштовай сувязі, друкарні, грамадскіх арганізацый
Узначальвае:
камісію па справах непаўналетніх;
каардынацыйны савет па выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24
лістапада 2006 г. № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у
няўдалых сем'ях";
апякунскі савет;
камісію па выкананні заканадаўства аб захаванні свабоды сумлення і рэлігійных
арганізацый;
назіральную камісію;
камісію райвыканкама па прысваенню класаў дзяржслужачым;
камісію па прызначэнні дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей;
камісію па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі;
камісію па прызначэнні сямейнага капіталу;
міжведамасны савет па прафілактыцы ВІЧ-інфекцый;
міжведамасны савет па праблемах інваліднасці;
працоўную групу па развіцці аграэкатурызму;
раённы каардынацыйны савет суб'ектаў прафілактыкі;
пастаянна дзеючую міжведамасную камісію па абследаванні жылых памяшканняў і
вызначэнні магчымасці (немагчымасці) ўсялення ў iх дзяцей-сірот і дзяцей, якія
засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей,
якія засталіся без апекі бацькоў.
Намеснік старшыні Слонімскага
райвыканкама
Каардынуе работу па рэалізацыі Дзяржаўных праграм па абароне
насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, будаўнічага
комплексу, развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аўтамабільных дарог, па
размеркаванні і выкарыстанні дзяржаўных капітальных укладанняў, інвестыцыйных
фондаў, іншых крыніц фінансавання будаўніцтва, гарпассельвыканкамаў, гаспадарчых
органаў пры надзвычайных сітуацыях;
курыруе аддзелы райвыканкама:
- аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
- аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Разглядае пытанні:
- упраўлення капітальнага будаўніцтва;
- будаўнічых і рамонтна-будаўнічых арганізацый;
- дарожнага будаўніцтва;
- індывідуальнага будаўніцтва;
- электрыфікацыі і газіфікацыі;
- выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў;
- транспарту і сувязі;
- жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
- раённага паштовага вузла сувязі;
- раённага вузла электрычнай сувязі;
- філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Гродзенскае агенцтва
па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры";
- грамадскія арганізацыі і таварыства выратавання на водах (ОСВОД).
Узначальвае камісіі:
- грамадскую камісію па жыллёвых пытаннях;
- камісію па надзвычайных сітуацыях;
- камісію па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за энергарэсурсы;
- камісію па выбары зямельных участкаў;
-пастаянна дзеючую міжведамасную камісію па абследаванні
стану жылых памяшканняў.
Намеснік старшыні райвыканкама Чэчат Юрый Аляксеевіч
Курыруе пытанні:
Эканамічная палітыка
Праграмы і прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця
Комплексны аналіз і ацэнка бягучага сацыяльна-эканамічнага стану Слонімскага раёна
Інвестыцыйная дзейнасць
Праца арганізацый прамысловага комплексу Слонімскага раёна ўсіх форм уласнасці
Арганізацыя работы з кіруючымі кадрамі дзяржаўных органаў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі Слонімскага раёна, і іх рэзервам па курыруемых напрамках
Знешнеэканамічная і знешнегандлёвая дзейнасць
Рэгуляванне прадпрымальніцкай дзейнасці суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва
Рэгуляванне спажывецкага рынку
Садзейнічанне занятасці насельніцтва, заработная плата
Маёмасныя адносіны
Распараджэнне акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў
Фінансавае аздараўленне і эканамічная неплацежаздольнасць (банкруцтва)
Выкананне сацыяльных стандартаў па курыруемых галінах
Своечасовая выплата заработнай платы па курыруемых галінах
Рэалізацыя і кантроль за рэалізацыяй праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі па курыруемых напрамках
Падначаленыя структурныя падраздзяленні Слонімскага раённага выканаўчага камітэта:
Кіраванне эканомікі, гандлю і паслуг
Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне (у частцы пытанняў садзейнічання занятасці насельніцтва, аплаты працы)
Узначальвае рабочыя групы (камісіі):
Камісія па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) пры Слонімскім раённым выканаўчым камітэце
Камісія па ажыццяўленні кантролю за арганізацыяй выплаты заработнай платы ў галінах эканомікі раёна
Камісія Слонімскага раённага выканаўчага камітэта па закупцы тавараў (работ, паслуг)
Кіраўнік спраў Слонімскага
райвыканкама
Мачаліна Алена Нікадзімаўна
Узначальвае ўпраўленне справамі райвыканкама.
Забяспечвае арганізацыю падрыхтоўкі і афармлення пасяджэнняў райвыканкама,
кантролю за выкананнем заканадаўчых і распарадчых актаў Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь, пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэнняў Гродзенскага
абласнога выканаўчага камітэта, распараджэнняў і даручэнняў старшыні
райвыканкама.
У яе непасрэдным падпарадкаванні знаходзяцца наступныя структурныя
падраздзяленні выканаўчага камітэта:
- упраўленне справамі;
- аддзел ЗАГС.
Разглядае пытанні:
- планавання і рэгламенту работы райвыканкама;
- каардынацыі работы апарата райвыканкама, яго упраўленняў і аддзелаў па
пытаннях унутранага працоўнага распарадку;
- справаводства і кантролю за выкананнем нарматыўна-прававых і распарадчых
дакументаў;
- арганізацыі кантролю за выкананнем дакументаў вышэйстаячых органаў і ўласных
рашэнняў;
- сакрэтнага справаводства;
- раённага архіва па асабовым складзе;
- арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння прыёму дэлегацый (замежных, урадавых
і іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання);
- транспартнага забеспячэння работы структурных падраздзяленняў апарата
выканкама;
- работы натарыяльнай канторы;
- арганізацыі прыёму грамадзян, работы па разглядзе зваротаў грамадзян;
- падрыхтоўкі і арганізацыі правядзення пасяджэнняў райвыканкама
Узначальвае камісіі:
- адміністрацыйную камісію.