04.05.2021
Мой край – маё багацце
Цікавай і займальнай стала інтэлект-гульня для навучэнцаў 5-6 класа ДУА «Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна», прысвечаная Году народнага адзінства і праведзеная ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта ШАГ “Я і культура”. Юныя беларусы прадэманстравалі глыбокія веды па ўсіх напрамках культурнага жыцця краіны: святы і традыцыі, культурныя помнікі бацькоўскай зямлі, беларуская нацыянальная кухня, сімволіка элементаў адзення і арнаменту, славутыя продкі і сучаснікі. Не пакінулі абыякавымі зашыфраваныя на табло рэчы гаспадарскага і хатняга побыту і выявы архітэктурных помнікаў Беларусі, якія неабходна было сабраць у форме пазлаў. Навучэнцы ўпэўніліся, што беларускі народ ганарыцца каранямі сваёй культуры, якія ідуць у глыбіню вякоў, народнымі промысламі, абраднасцю.
Куляшова Наталля Аляксееўна — педагог, які выконвае функцыянальныя абавязкі класнага кіраўніка 5 класа
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена.
Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: https://www.slonves.by/moj-kraj-mayo-bagaczcze/